Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства

17.09.2021

 Напярэдадні новага дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, у інтэрнатах будаўнічага і політэхнічнага аддзяленняў пачаў працаваць бібліядайджэст. Актыўнай групай навучэнцаў быў прадстаўлены анонс выстаў кніг і перыядычных выданняў, якія былі падрыхтаваны ў абедзьвюх бібліятэках у гонар гэтага дня. Прагучаў кароткі экскурс у гісторыю: адкуль бярэ карані гэта свята. Завяршыўся дайджэст віншаваннем і агучваннем надзеі на актыўную грамадзянскую пазіцыю кожнага маладога чалавека, чый лёс – гэта будучыня нашай цудоўнай краіны.

 Сёння ў бібліятэцы каледжа прайшла гістарычная гульня-вандраванне “З любоўю па Беларусі”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы першага курса будаўнічага аддзялення. Удзел у гэтай гульні быў іх маленькай падтрымкай рэспубліканскай акцыі – аўтапрабегу “Сімвал адзінства”, які завяршыўся 15 верасня на Кургане Славы. Аўтапрабег ахапіў 118 раёнаў, было сабрана 118 імянных мяшочкаў са збожжам, каб спячы сімвалічны каравай. У ходзе гульні ішла размова амаль пра сто знакамітых мясцін нашай краіны. Маладыя людзі не мелі магчымасці  прывезці адтуль мяшочак са збожжам, але яны паслалі пажаданне шчасця ва ўсе згаданыя куточкі Беларусі.                    Парадавала тое, што кожны з навучэнцаў разумее, што для паспяховага развіцця незалежнай краіны варта пастаянна звяртацца да гістарычнага мінулага. “Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў”, – сказаў у свой час Уладзімір Караткевіч.

Зараз праходзіць турнір па міні-футболу сярод першага курса пад дэвізам “Спорт аб'ядноўвае. Мы разам”.

поделиться в: